3 красавіка (нядзеля) запрашаем наведаць “Маленькую бібліятэку” шведскіх дзіцячых кніг у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры. Гэта ўнікальная магчымасць пагартаць самую поўную калекцыю шведскай кнігі ў перакладзе на беларускую мову – каля 50 кніг вядомых шведскіх аўтараў.
Вандроўная бібліятэчка хутка пераязджае ў іншае месца, таму спяшайцеся. Ва ўтульным шведска-беларускім куточку літаратуры і творчасці можна чытаць, гуляць і маляваць. Кнігі, пазлы, размалёўкі, цацачныя Мама Му, Крумкач і Фіндус чакаюць сваіх маленькіх сяброў!
Вы можаце самі выбраць кнігу і самастойна чытаць у камфортным крэсле, а можаце ўдзельнічаць у чытаннях і творчай майстэрні.
План чытанняў:
13.00 – чытаем кнігу “Тук-тук-тук” і ствараем працяг кнігі
13.40 – чытаем кнігу “Віта – белая Крэска” і малюем па кнізе
14.40 – перапынак на гарбату
15.00 – чытаем кнігу пра Маму Му і Крумкача
15.30 – віктарына па кнігах шведскіх аўтараў і стварэнне партрэтаў любімых герояў
Мэтавая аўдыторыя: усе зацікаўленыя
Бібліятэка Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра (Серафімовіча, 19)
Кантакты па тэлефоне:
+375 17 343-99-17
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com
Удзел бясплатны. Будзем удзячныя за ахвяраванні