Як вядома, у панядзелак, 18-га кастрычніка, у Беларусі адбудзецца акцыя “Мільён дзяцей моліцца ружанцам”. Падчас гэтых мерапрыемстваў дзеткам будуць раздавацца бранзалеткі-ружанцы. Іх можна насіць на ручцы, але таксама выкарыстоўваць для малітвы.
У нядзелю, 17-га кастрычніка, мы ладзім майстэрню па стварэнні гэтых ружанцаў. У Місіі будзе ўсё неабходнае. Галоўнае — нашыя рукі.
Майстэрня будзе дзейнічаць наступным чынам:
11.00-12.00 — ствараем ружанцы
12.00-13.00 — св. Імша
13.00-15.00 — ствараем ружанцы
Далучацца можна ў любы час. Запрашаем ствараць ружанцы-падарункі для нашых дзетак разам!