Сёлета сёстры уршулянкі адзначаюць стагоддзе існавання сваёй Кангрэгацыі. Вучні і іх сем’і з уршулянскіх дзіцячых садкоў, школаў і іншых навучальных устаноў з усяго свету пілігрымуюць у польскі горад Пневы (Велькапольскае ваяводства), у галоўны дом уршулянак. Ля гроба св. Уршулі Ледухоўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі, людзі дзякуюць Богу за сто год існавання і дзейнасці сясцёр.
Місія Добрага Самараніна таксама прыме ўдзел у гэтых мерапрыемствах. Запрашаем у пілігрымку, падчас якой будзем дзякаваць за справу Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра ў Мінску, пазнаёмімся з дзейнасцю ўршулянак у Польшчы і наведаем іх галоўны дом у Пневах. Расклад пілігрымкі:
11 сакавіка — выезд цягніком з Мінска ў Тэрэспаль (Польшча).
12 сакавіка — пераезд з Тэрэспаля ў Пневы на аўтобусе. Абед у Гуры Кальварыі, доме айцоў Марыянаў (ордэн нашага капелана а. Аляксандра Шамрыцкага MIC).
13 сакавіка — супольная малітва ля гробу св. Уршулі Ледухоўскай. Знаёмства з дзіцячым садком і школай сясцёр Уршулянак. Знаёмства са справамі якія вядуць сёстры ў Пневах.
14 сакавіка — выезд у Ажароў Мазавецкі, знаёмства з мясцовым кляштарам уршулянак і іх дзейнасцю. Начлег.
15 сакавіка — вяртанне ў Брэст на аўтобусе. З Брэста вяртаемся ў Мінск на цягніку.
Кошт удзелу ў пілігрымцы 105 EUR. У гэты кошт уключаны ўсе пераезды, начлегі і харчаванне (агулам 8 пасілкаў).
Місія дапаможа атрымаць візу. Патрабуючых візу просім не адкладваць запіс, каб паспець уладкаваць усе пытанні ў консульстве.
Па ўсіх пытаннях просім звяртацца:
Ганна Салодкая
+375 29 336 0436