Запрашаем у жнівеньскі​ летнік “Вакацыі з Богам”!

Запрашаем у жнівеньскі​ летнік “Вакацыі з Богам”!

На іншых мовах: ru pl
Запрашаем у жнівеньскі​ летнік “Вакацыі з Богам”!

1–12 жніўня ў Місіі добрага Самараніна адбудзецца ўжо​ чацвёртая змена​ летніка “Вакацыі з Богам”.

    • Працяг змены​ – 10 дзён
    • Час прабывання:​ 08.00–18.00
    • Узрост дзетак:​ 7–15 гадоў
    • Месца: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул.Серафімовіча, 19)

Чацвёртая змена мае назву “Падарожжа па старонках Бібліі”.

У праграме летніка:

    • цікавыя заняткі па Бібліі
    • камандныя гульні, якія дапамогуць набыць камунікацыйныя навыкі і навучыць развіваць сяброўства
    • чытанні і гульні на развіццё інтэлекту і творчых здольнасцяў
    • дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і арт-тэрапія
    • батлейка
    • экскурсіі і квэсты

Кожная змена асаблівая і непаўторная, усё накіравана на​ выхаванне дзетак у​ духу хрысціянскіх каштоўнасцяў!

Паглядзіце, як ў нас насычана і цікава адбываецца летнік!

Першая змена летніка была адметная біблейскімі сустрэчамі-разважаннямі, спевамі, майстар-класамі па акторскім майстэрстве, сцэнічнай мове, творчай сустрэчай з мастачкай і пісьменніцай Надзяй Букай, вясёлым майстар-класам з мастачкай​ Марыяй Каралёвай, візітам у​ Нацыянальны мастацкі музей,​ праглядам спектакля​ па кнізе “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” і​ ўласнай пастаноўкай​ “Прыгоды святога Язэпа ў Егіпце”.

Другая змена летніка была​ асаблівая ўрокамі самаспазнання праз мастацтва і творчасць, заснаванымі на сувязі музыкі, рухаў і працы з голасам,​ творчым праектам​ “Пошук скарбу Божай любові”, а таксама кніжна-тэатральнай сустрэчай з​ Таццянай Крыцкай, творчымі​ чытаннямі ў бібліятэцы​ Місіі,​ экскурсіяй​ ў сядзібу-музей “Стары Менск”.

Трэццяя змена летніка – лінгвістычная. Дзеці паляпшаюць веды граматыкі і папаўняюць запас ангельскай лексікі,​ выконваюць цікавыя квэсты і​ займаюцца творчасцю, знаёмяцца​ з культурнымі асаблівасцямі Беларусі і замежных краін.​ Юныя ўдзельнікі летніка адзначалі свята святога Крыштафа, чыталі пра прыгоды Какоса Маракоса, разважалі па кнізе вядомага​ шведскага​ пісьменніка Марцiна Вiдмарка “Штуковіна”, малявалі абеды Хаіма Суціна, гулялі ў квэст на выставе “Чорна-белае кіно і каляровыя мульцікі” ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Вашых дзетак чакае​ захапляльны творчы​ адпачынак​!

Падрабязнасці па тэлефонах:
+375 17 343-99-17
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com