Завяршэнне катэхетычнага года

Завяршэнне катэхетычнага года

На іншых мовах: ru pl
Завяршэнне катэхетычнага года

26 траўня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры сабраліся​ выхаванцы і выхавацелі-катэхеты Місіі, каб адзначыць заканчэнне катэхетычнага​ года.

Катэхізацыя – гэта выхаванне дзяцей у​ веры, у духу хрысціянскага веравучэння. Навука рэлігіі грунтуецца​ на Святым Пісанні, літургіі, Вучэнні Касцёла і павінна адбывацца сістэматычна. Яна патрэбна, каб весці да сталасці ў веры і хрысціянскага сведчання ў свеце.​

Слова “катэхеза” грэцкага паходжання і мае шмат значэнняў, сярод якіх ёсць вельмі сімвалічныя як настаўленне, павучэнне і рэха. Гэта азначае, што трэба так навучаць веры, каб яна моцным рэхам адгукалася ў сэрцах дзетак. Навука рэлігіі навучае таму, як быць чалавекам сумленным, як прабачаць, як дапамагаць іншым, як любіць Бога і бліжняга.

Фота з мерапрыемства ў альбоме.