Завяршыўся лінгвістычны летнік!

Завяршыўся лінгвістычны летнік!

На іншых мовах: ru pl
Завяршыўся лінгвістычны летнік!

29 ліпеня адбыла імпрэза з нагоды завяршэння трэцяй змены летніка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.

Трэццяя змена летніка была​ лінгвістычная. Разам з цікавымі заняткамі​ Божага слова “Вывучаем Біблію разам” дзеткі​ паляпшалі веды граматыкі і папаўнялі запас ангельскай лексікі,​ выконвалі цікавыя квэсты і​ займаліся творчасцю, знаёміліся​ з культурнымі асаблівасцямі Беларусі і замежных краін.​

Юныя ўдзельнікі летніка​ адзначалі свята​ святога Крыштафа,​ чыталі​ пра прыгоды Какоса Маракоса,​ разважалі​ па кнізе вядомага​ шведскага​ пісьменніка Марцiна Вiдмарка “Штуковіна”,​ малявалі​ абеды Хаіма Суціна,​ гулялі ў квэст на выставе​ “Чорна-белае кіно і каляровыя мульцікі” ў Нацыянальным мастацкім музеі.

Запрашаем у жнівеньскі​ летнік “Вакацыі з Богам”!