7 снежня ў Місію традыцыйна завітае Святы Мікалай. Ён будзе рады пачуць ад дзетак святочныя вершы ці песні. Просім бацькоў падрыхтавацца.
Таксама, як і штогод, на ўваходзе вісіць святочны боцік. Будзем удзячныя за ахвяраванні. На сабраныя сродкі Місія, як гэта робіцца заўсёды, набудзе падарункі для дзетак з Цэнтра і падзеліцца з іншымі дзеткамі з патрабуючых сем’яў.
А вось так святы Мікалай гасціў у Сацыяльным Цэнтры ў 2018 і 2019 гг.