Аплаткавая сустрэча для пажылых, самотных людзей і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі

Аплаткавая сустрэча для пажылых, самотных людзей і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі

На іншых мовах: pl
Аплаткавая сустрэча для пажылых, самотных людзей і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі

21 снежня ў рамах дабрачыннай каляднай акцыі “Ад усёй душы” адбылася аплаткавая сустрэча для пажылых, самотных людзей і асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.

У сустрэчы прынялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей спадар Аляксандр Аляксеевіч Румак, Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адміністрацыі Ленінскага раёна, спадарыня Тамара Янаўна Байгот, Дырэктар дома – інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў спадарыня Наталля Аляксандраўна Зычкова, Дырэктар дабрачыннай арганізацыі Ёсць справа спадарыня Вольга Дамінікевіч.

Місія Добрага Самараніна заўжды стараецца не абмінуць увагаю людзей, якія маюць асаблівую патрэбу ў сацыяльнай актыўнасці. Удзельнікі сустрэчы сабраліся, каб падзяліцца аплаткамі, пабачыць святочную праграму і павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым Божым Нараджэннем.