Гурткі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры

Гурткі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры

Гурткі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры

Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай запрашае на ўнікальныя заняткі, якія адбываюцца на аснове хрысціянскіх​ традыцый і каштоўнасцяў.

Святая Уршуля за спосаб евангелізацыі абрала ўсмешку. Часам нават гэтая простая рэч – усмешка – даецца нам з цяжкасцю. Прычына ў тым, што ў чалавеку заўсёды ідзе барацьба паміж слабасцямі, недахопамі і тым светлым, што ёсць у кожным з нас. І перамагае заўсёды менавіта той пачатак, які мы самі падмацоўваем. Усмешка чалавека ёсць сведчаннем яго клопату пра добры пачатак. На занятках дзеткі і дарослыя разам з Панам Богам у сэрцы і з усмешкай на твары будуць удасканальвацца духоўна, інтэлектуальна і фізічна развівацца.

АЗДАРАЎЛЕНЧАЯ ГІМНАСТЫКА І ХАРЭАГРАФІЯ
практыкаванні для дзетак па рытміцы, гімнастыцы, класічнай харэаграфіі, прафілактыка плоскаступнёвасці, развіццё паставы

АНГЛІЙСКАЯ МОВА
вучым англійскую мову эфектыўна і цікава

АСНОВЫ ПРАГРАМАВАННЯ
знаёмства з камп’ютарам, праграмным абсталяваннем, асяроддзем распрацоўкі і спецыяльнай мовай праграмавання Scratch, стварэнне інтэрактыўных гульняў і ролікаў

АСНОВЫ СЯМЕЙНАГА ЖЫЦЦЯ
спатканні для моладзі (18+) у фармаце лекцый і гутарак. Разам будзем разважаць, навошта ствараць сям’ю, як выбраць сужонка і пабудаваць шчаслівыя адносіны.

АСНОВЫ ХРЫСЦІЯНСКАЙ КУЛЬТУРЫ
дзеці далучацца да хрысціянскіх каштоўнасцяў і традыцый у працэсе знаёмства з яскравымі біблейскімі падзеямі і асобамі праз творы сусветнага мастацтва

ВАКАЛ
вывучэнне розных тэхнік вакальнага мастацтва, класічных і сучасных кампазіцый

ДАПАМОГА ДЗЕЦЯМ 2-6 ГАДОЎ
Місія дапамагае ў спазнаванні пашыранай дашкольнай праграмы для дзяцей 2-6 гадоў

КАТЭХЕЗА
на занятку можна атрымаць адказы на, здаецца простыя, але важныя пытанні “Хто такі Бог? Хто такія анёлы? Што такое хрост?”

КНІЖНЫЯ ПАСЯДЗЕЛКІ
інтэрактыўнае і творчае чытанне кніг у бібліятэцы

КРОК ЗА КРОКАМ
заняткі для дашкольнікаў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя з мэтай развіцця кагнетыўнай сферы, сенсаматорнага развіцця, удасканалення агульнай і дробнай маторыкі, развіцця маўлення і камунікатыўных здольнасцяў

ЛАГАПЕД
заняткі з лагапедам групавыя і індывідуальныя

МАЛЮЕМ З РАДАСЦЮ
сустрэча з мастацтвам у творчай радаснай гульнёвай атмасферы, калі ў жывапісных малюнках дзеці вучацца ствараць эмацыйныя і шчырыя вобразы, натхнёныя хрысціянскімі каштоўнасцямі, прыгожым сусветам, фантазіяй і добрым настроем

МУЗЫЧНАЯ АСВЕТА
навучанне музычным інструментам для дзетак і дарослых

ПАДРЫХТОЎКА ДА ШКОЛЫ
навучанне чытанню, падрыхтоўка рукі да пісьма, заняткі па матэматыцы

РАЗВІЦЦЁ ЭМАЦЫЙНАГА ІНТЭЛЕКТУ Ў ДЗЯЦЕЙ
мэта праграмы: спрыяць сацыяльна-эмацыйнаму развіццю дзетак

РАЗАМ З МАМАЙ
заняткі дазволяць мякка падрыхтаваць дзіця да​ далейшага самастойнага навучання, парадку і самаабслугоўвання,

САМАРАНІН
карэкцыйныя заняткі для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя

СКАРЫНАЎЦЫ
спазнанне сусветнай і айчыннай кніжнай культуры праз гульні і творчасць

ТЭАТР ЛЯЛЕК
выраб тэатральнай лялькі (пальчаткавая, тэатр ценяў, планшэтная, лялька-марыянетка, лялька батлеечнага тэатру) і тэатральнай бутафорыі.

ТЭАТРАЛЬНЫЯ ЗАНЯТКІ ДЛЯ ДЗЕТАК АД 3-Х ГАДОЎ
Запрашаем дзетак на захапляльныя тэатральныя заняткі. Кожны юны ўдзельнік адчуе сябе сапраўдным акторам!

ФАЛЬКЛОР
вывучэнне культурных традыцый беларускага народа, святаў, спеваў і танцаў

ФІТНЕС
практыкаванні для дарослых для паляпшэння​ агульнага самаадчування і​ трываласці арганізма, умацавання​ і павелічэння​ цяглічнай​ масы, прыгожай​ фігуры

ФУТБОЛ
прафесійны трэнер навучыць забіваць​ галы,​ гуляць у​ камандзе,​ развіць​ хуткую рэакцыю

ХОР
Супольны спеў – гэта праяўленне радасці сэрца, якое падкрэслівае ўрачысты характар падзеі і спрыяе дзяленню адною вераю і любоўю.

 

Месца правядзення гурткоў:
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр
(вул.Серафімовіча, 19, станцыя метро “Пралетарская”)

Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 – Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com