Настаў юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і састарыцца.
ПАДРЫХТОЎКА ДА ШКОЛЫ
Запрашаем дашкольнікаў на развівальныя заняткі, якія духоўна, інтэлектуальна і фізічна падрыхтуюць дзіця да школы.
Праграма:
• Развіццё маўлення: будзем вучыцца чуць і выдзяляць гукі, правільна падбіраць словы і выказваць думкі.
• Навучанне чытанню: знаёмства з літарамі і гукамі, чытанне слоў і простых сказаў.
• Падрыхтоўка рукі да пісьма.
• Асваенне пачатковых ведаў па матэматыцы, лагічныя гульні.
• Развіццё сацыяльна-псіхалагічнай гатоўнасці да школы (уменне кантактаваць, слухаць выкладчыка і іншых дзяцей, супрацоўнічаць).
• Развіццё пазнавальных працэсаў (увага, памяць, мысленне, уяўленне).
Узрост дзетак:
5–7 гадоў
Час правядзення:
групавыя заняткі пн-пт 8.30–14.30
індывідуальныя заняткі пн-пт 14.00-19.00
Месца правядзення:
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул.Серафімовіча, 19, станцыя метро “Пралетарская”)
Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343 99 17,
+375 44 770 09 01 – Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com