Навіны Заняткі для дзяцей і моладзі на аснове сямейных каштоўнасцяў Хрысціянства, набажэнствы і цёплыя сустрэчы для бацькоў. Некамерцыйная ўстанова, дзейнічаем на ахвяраванні бацькоў і зычлівых людзей. Ахвяраваць Ахвяраваць
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Цэнтр 6 June 2021 З нагоды 40-годдзя святарства, іерарх адправіў св. Імшу ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры пасля якой адбылася сустрэча з дзецьмі і супрацоўнікамі. Падчас салодкага пачастунку арцыбіскуп звярнуўся да прысутных са словам і падкрэсліў, што… Далей
Дзеці з Місіі наведалі Івянец 5 June 2021 Група наведала мясцовы музей традыцыйнай культуры, майстэрню ганчара і ткачыхі, кузню, касцёл св. Міхаіла Арханёла. Пасля экскурсіі быў час на забаву на пляцоўцы ля касцёла і пікнік са смажанымі каўбаскамі. Асобным пунктам… Далей
Адбылася працэсія на свята Божага Цела 4 June 2021 У набажэнстве прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў дзяцей і бацькоў з Місіі. Традыцыйна вакол будынка было 4 алтары, ля кожнага з іх адбылася кароткая малітва. Далей
Група дзяцей з беларускай арганізацыі хворых мукапалісахарыдозам і іншымі рэдкімі генетычнымі захворваннямі наведала Місію 3 June 2021 Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр правёў першую сустрэчу з бацькамі і дзецьмі Рэспубліканскага Грамадскага Аб’яднання “БОБМ”. Гэта арганізацыя займаецца інфармацыйнай падтрымкай сямей, якія выхоўваюць дзяцей з рознымі рэдкімі генетычнымі захворваннямі. Наталля Даліда, чалец РГА… Далей
Дзеці з Цэнтра ўдзельнічалі ў конкурсе “Малады беларускі экслібрыс” 1 June 2021 Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя Музея кнігі было прапанавана падрыхтаваць экслібрысы, ці па-іншаму кніжныя знакі. Рагнеда і Франц з Місіі таксама выслалі свае працы. Праца Францішка атрымала прыз глядацкіх сымпатый… Далей
У Місіі адсвяткавалі успамін св. Уршулі і скончылі навучальны год 31 May 2021 Сустрэча пачалася са св. Імшы. Цэлебраваў Літургію а. Міхаіл Цвячкоўскі, марыянін з Жодзіна. Таксама разам разам з айцом Міхаілам прыбыў хор з мясцовай парафіі які спяваў падчас Эўхарыстыі. Было шмат прыгожых словаў… Далей
Адбыўся выпускны для дашкольнікаў 29 May 2021 Місія Добрага Самараніна працягвае падводзіць вынікі навучальнага года 2020/21. Дзеці які наведваюць дашкольную праграму ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры далі справаздачны канцэрт для бацькоў і выхавацеляў. Фоты: Юрый СідунУвесь альбом тут Далей
Трое дарослых і трое дзяцей з Місіі прынялі першую св. Камунію 28 May 2021 Май — месяц, калі ва ўсіх касцёлах Беларусі маладыя хрысціяне прымаюць Цела Хрыста пад відам хлеба ўпершыню. Гэты важны момант адбываецца пасля шматгадовай падрыхтоўкі. Віншуем! Было па-сямейнаму, было ўрачыста. Пасля св. Імшы… Далей