Скончыліся восеньскія канікулы ў Місіі

Скончыліся восеньскія канікулы ў Місіі

На іншых мовах: ru en pl
Скончыліся восеньскія канікулы ў Місіі

На працягу амаль тыдня школьнікі з Сацыяльнага Цэнтра і не толькі бавілі свой адпачынак у місіі пад дэвізам “Гісторыя рода праз гісторыю народа”.

Спадарыня Алена Андрушкевіч, наша выкладчыца журналістыкі і адна з галоўных арганізатараў адпачынку, зазначыла ў размове з самаранінам, што “Гісторыя роду праз гісторыю народу” по сваёй форме — гэта серыя майстар-класаў і мерапрыемстваў, аб’яднаныя агульнай тэмай. Гэта восеньскія канікулы, падчас якіх дзеці стваралі свой уласны праект-кнігу пра сябе. Тут ёсць і пра сям’ю, і пра веру, і пра знакамітых беларусаў. І гэты праект — пачатак вялікага падарожжа да ўсведамлення сябе як важнай часткі народу”.

Алена распавяла, што выкладчыкі падабралі формы мерапрыемстваў, блізкія сучасным дзецям: гульні, квэсты, творчыя майстэрні, падарожжы. І ўсё гэта было з элементамі даследвання. “Мы імкнуліся зрабіць так, каб дзеці самі задавалі пытанні і шукалі адказы. Напрыклад, падчас падарожжа на радзіму Якуба Коласа дзеці атрымалі сакрэтныя пытанні і павінны былі шукаць адказы. Хтосьці лічыў вокны ў доме Якуба Коласа, хтосьці шукаў незвычайныя рэчы, хтосьці павінен быў пералічыць дрэвы, якія растуць вакол сядзібы і г.д.”, — падзялілася суразмоўца.

падчас экскурсіі ў Акінчыцы

“Усе мерапрыемствы вялі дзяцей да пошуку адказу на пытанне “Хто я?”. Як я, мая сям’я, мае традыцыі звязаны з гісторыяй майго народу? Мы закранулі тэму Усіх Святых і пагаварылі пра асоб, якія належаць да Святых, шмат разоў узгадвалі сям’ю, традыцыі і продкаў, стваралі герб, радавое дрэва, гутарылі пра Якуба Коласа і чыталі яго вершы, паказвалі дзецям, як лёсы людзей пераплятаюцца ў часе і як важна помніць, хто ты. І мне, падаецца, што дзеці адчулі сябе часткай той гісторыі, якую яны стваралі самі.”,  — падсумавала Алена.