Запрашаем у аўтобусную пілігрымку 6 ліпеня

Запрашаем у аўтобусную пілігрымку 6 ліпеня

Запрашаем у аўтобусную пілігрымку 6 ліпеня

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае 6 ліпеня 2026 года ў аўтобусную пілігрымку па маршруце: Мінск – Нясвіж – Мір – Навагрудак – Любча – Мінск.

У Нясвіжы пілігрымы наведаюць славуты касцёл Божага цела – першы помнік барока ва Усходняй Еўропе. Спусцяцца ў сутарэнні храма, дзе убачаць саркафагі «некаранаваных каралёў». Пройдуцца вандроўнікі па парках Нясвіжа, а таксама ўбачаць славутую і загадкавую Радзівілаўскую Альбу. Там знаходзіцца адна з найстарэйшых паркавых алей Беларусі. А восем каналаў зоркай сыходзяцца да возера з выспай, дзе Радзівілы стварылі
цудоўныя пабудовы.
У Міры пілігрымы ўбачаць замак 16 стагоддзя, а таксама святыні старога мястэчка: касцёл святога Мікалая і Троіцкую царкву. Атрымаецца дазнацца няпросты лёс гэтых храмаў. А таксама тое, у гонар якога выхадца з Беларусі, што нарадзіўся непадалёку Міра, у свеце названыя мінерал, фіялка, горад, горы, малая планета і многае іншае.
У Навагрудку вандроўнікі дазнаюцца пра подзвіг манахінь-назарыцянак, якія ў 1943 годзе ўратавалі больш 100 чалавек асуджаных на смерць. Самі 11 законных сясцёр былі расстраляныя нацыстамі. У 2000 годзе Папа Рымскі Ян Павел II абвясціў навагрудскіх манахінь блаславёнымі. Навагрудак адкрые і іншыя шматлікія важныя гісторыі і таямніцы.
Любча вядомае цікавым замкам роду Радзівілаў. Дазнаюцца наведвальнікі і пра тое, як у 1930-х гг. у замку працавалі манахіні ўршулянкі, якія заслужылі вялікі аўтарытэт сваёй дапамогай людзям.
Падчас вандроўкі будзе расповед пра асобы і святыні, таксама магчымасць удзелу у пазнавальнай віктарыне.

Наконт запісу на пілігрымку тэлефануйце або пішыце: +375297762435.
Ахвяраванне за пілігрымку складае 85 бел. рублёў.
Працягнем разам спазнаваць старонкі хрысціянскай гісторыі Беларусі.