25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін св.Крыштафа, які з’яўляецца апекуном кіроўцаў. У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыліся ўрачыстая святая Імша і асвячэнне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.
Дзеткі Місіі пакуль маюць цацачныя машынкі і гуляюцца ў кіроўцаў. Але з дзяцінства яны вучацца цаніць сваё жыццё і жыццё іншых, бо гэта — найкаштоўнейшы Божы дар.
Фотаздымкі ў альбоме “Cвята святога Крыштафа”.