15 мая ў сценах Місіі Добрага Самараніна адбылася прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага “Нястрачаная спадчына. Хрысціянскія святыні Беларусі”.
Распачалося мерапрыемства св. Імшой, на якой быў прысутны архімандрыт Сяргей Гаек, а таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Падчас прэзентацыі з прывітальным словам выступіў а. Аляксандр Шамрыцкі, а таксама арцыбіскуп Тадэвуш. Аўтар кнігі, Станіслаў Янчарскі, прэзентаваў вынік сваёй працы. Таксама са словам звярнуўся да прысутных навуковы рэдактар кнігі, Дзяніс Лісейчыкаў. Пасля прэзентацыі была магчымасць дыскусіі.