16 чэрвеня адбылася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божым Целам.
Урачыстасць Божага Цела пачынаецца Імшой, пасля якой вернікі ў працэсіі праходзяць да чатырох алтароў, якія сімвалізуюць чатыры бакі свету. Ужо шмат стагоддзяў католікі ў свята Божага Цела ідуць па вуліцах гарадоў і вёсак, якія ў гэты дзень становяцца адною вялікаю святыняю Бога Жывога. Дзеля чаго адбываюцца працэсіі Божага Цела? У працэсіях, падчас якіх святар выносіць Найсвяцейшую Эўхарыстыю з касцёла, што суправаджаецца ўрачыстымі абрадамі і спевамі, хрысціяне даюць публічнае сведчанне сваёй веры і пабожнасці ў адносінах да Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў набажэнстве традыцыйна прынялі ўдзел дзеткі, бацькі, супрацоўнікі і сябры Місіі.
Усе фота з урачыстасці ў альбоме.