Пятая, юбілейная, малітва “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”

Пятая, юбілейная, малітва “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”

Пятая, юбілейная, малітва “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”

18 кастрычніка адбылася малітоўная акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”, якая, згодна з просьбай Папы Францішка, ужо пяты раз аб’яднала дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі.

Юбілейная ружанцовая малітва па традыцыі адбылася ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце. У  жодзінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай прыбылі дзеткі з Мінска, Смалявічаў і Барысава, а таксама праз тэлемост была наладжана сувязь з дзецьмі  Бабруйска, Браслава, Баранавічаў і Гродна.

“Мільён дзяцей моліцца на ружанцы” – сусветная ініцыятыва, якая першы раз адбылася ў 2005 годзе ў Венесуэле як адказ на заклік Маці Божай Фацімскай у 1917 г. маліцца на ружанцы ў інтэнцыі міру. Багародзіца таксама падкрэсліла, што вялікую моц мае шчырая малітва дзяцей. Арганізатарам акцыі з’яўляецца Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Яе галоўная мэта – паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа ўзносіцца проста да Бога і такім чынам змяняць свет.

Больш фота па спасылцы