10 сакавіка ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры сабраліся ўдзельнікі Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба і суполкі “Самаранін”, якія створаны для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для іх была падрыхтавана культурная праграма:
- лекцыя пра беларускага першадрукара “Факты пра Скарыну, якія не расказваюць у школе”, якую прадставіла загадчыца бібліятэкі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра Таццяна Сапега. Кнігазнаўца расказала пра гісторыю ўзнікнення еўрапейскага і беларускага кнігадрукавання, асаблівасці мастацкага афармлення першых друкаваных кніг, цікавыя звесткі з жыцця асветніка, поўнага міфаў і загадак.
- творчая сустрэча з беларускай мастачкай Аксанай Аракчэевай, якая працуе ў кніжнай графіцы, жывапісу і анімацыі. Мастачка расказала пра свайго бацьку, аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Аракчэева, пазнаёміла з кнігамі, прысвечанымі яго жыццю і дзейнасці, а таксама расказала пра сваю творчасць.


Удзельнікі мерапрыемства азначылі важнасць такіх сустрэч, якія даюць магчымасць атрымаць новыя веды, камунікаваць, цікава і карысна бавіць час.
Фота ў альбоме