2 сакавіка, у Папяльцовую сераду, у капліцы Сацыяльнага хрыціянскага цэнтра адбылася Святая Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
У адпаведнасці з заклікам Папы Францішка, да якога далучыліся ўсе каталіцкія біскупы Беларусі, Папяльцовая серада была абвешчана Днём посту дзеля міру ва Украіне. Малітва за мір – гэта знак салідарнасці з усімі, хто пакутуе і знаходзіцца ў вельмі трагічнай сітуацыі. Молімся аб мірным вырашэнні міжнароднага канфлікта.
Арцыбіскуп падкрэсліў, што Вялікі Пост мае перш за ўсё моцнае духоўнае значэнне. Гэта перыяд працы над сабою, калі мы стараемся пераадолець у сваім целе грэшныя звычкі. І гэта не толькі важныя практыкі ўстрымання ад пэўнай ежы або напояў, а перш за ўсё духоўнае ўмацаванне чалавека. Духоўныя практыкі, да якіх нас заахвочвае Касцёл у час Вялікога Посту: малітва, пост, міласціна.
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Папялец 2022 чытайце тут
Фота ў альбоме