Адбыліся чарговыя гучныя чытанні “Фанечка. Мандарынавая гісторыя”

Адбыліся чарговыя гучныя чытанні “Фанечка. Мандарынавая гісторыя”

На іншых мовах: ru pl
Адбыліся чарговыя гучныя чытанні “Фанечка. Мандарынавая гісторыя”

Гучныя чытанні робяцца папулярнымі ў бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра. Яны вучаць удзельнікаў сістэматычна чытаць, атрымліваць асалоду ад мастацкай выразнасці тэксту, адгукацца на прачытанае і творча мысліць.

29 студзеня разам з дзеткамі і бацькамі чыталі кнігу Аксаны Аракчэевай, абмяркоўвалі прачытанае, малявалі герояў кнігі і стваралі спектакль.

Калі ў вас ёсць жаданне сям’ёй або з сябрамі наведаць “гучныя чытанні” ў бібліятэцы Місіі, паведамляйце. Мы з радасцю пачытаем цікавыя кнігі разам.

Кантакты:
+375 17 343-99-17 (Рэцэпцыя)
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com

Усе фоты можна паглядзець тут