Дзеткі разглядалі шматлікія партрэты Скарыны. Прыжыццёвы гравюрны партрэт першадрукара быў размешчаны ў ягоных кнігах.
Партрэты асветніка стваралі таксама знакамітыя беларускія мастакі, сярод якіх – Язэп Драздовіч, Іван Ахрэмчык, Гаўрыіл Вашчанка, Мікалай Байрачны, Віктар Шматаў, Алесь Марачкін, Павел Татарнікаў. Дзеці паглядзелі работы мастакоў і самі ўзяліся за стварэнне партрэтаў. Да творчага задання падыйшлі арыгінальна і зрабілі тантамарэскі. У выніку, кожны ўдзельнік ненадоўга “стаў беларускім першадрукаром”.