Адбыўся “Мільён дзяцей моліцца ружанец”

Адбыўся “Мільён дзяцей моліцца ружанец”

На іншых мовах: en pl ru
Адбыўся “Мільён дзяцей моліцца ружанец”

Да анлайн малітвы далучылася некалькі тысяч дзяцей па ўсёй Беларусі. Гродна, Віцебск, Магілёў, Баранавічы, Пінск, Ліда, Нарач, Верхнядзвінск, Полацк, Шчучын, Жодзіна, Мінск, Воранава, Бабруйск і дзесяткі іншых гарадоў маліліся ружанец аб супакоі ва ўсім свеце.

Галоўная трансляцыя вялася з нашага Сацыяльнага Цэнтра. У Мінску да дзетак далучыліся біскупы Юрый Касабуцкі і Тадэвуш Кандрусевіч, у Магілёве Аляксандр Яшэўскі, а ў Віцебску Алег Буткевіч.

На мерапрыемстве спявалі дзеці з гурта “Міхаэлькі” які ўжо выступаў у Місіі падчас летніх канікулаў. Спадарыня Вольга Хілько, адна з адказных за “Міхаэлькі”, падзялілася з самаранінам што заўсёды радасна бачыць як дзеці шчыра моляцца і праслаўляюць Бога спевам і танцамі. “Таму быць разам з імі ў гэтыя моманты  вялікая асалода, напаўняючыся  іх смехам і несучы святло іх чыстых і адкрытых сэрцаў далей”, — дадала яна.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў: “Тэба вучыць дзяцей маліцца з дзяцінства. Тое што яны возьмуць, тое і панясуць у дарослае жыццё. Таму гэтая малітва гэта ўжо духоўная фармацыя чалавека, падрыхтоўка да самастойнага жыцця”. Таксама арцыбіскуп падкрэсліў важнасць малітвы дзяцей, бо “дзіця заўсёды шчырае, дзіця заўсёды адкрыта гаворыць”. У сваю чаргу біскуп Юрый Касабуцкі падзяліўся, што дзеці моляцца падобна да таго як просяць штосьці ў таты ці мамы аб нейкай рэчы. “Калі дзеці моляцца разам, то выпрошваюць неабходныя ласкі для ўсяго свету”, — сказаў ён.

Дзеткі былі ў захапленні ўбачыць сваіх аднагодкаў з ўсёй Беларусі, прывітацца з імі і проста памахаць ручкай. У наўпроставым эфіры прымалі аднагодкі з Мінска, Віцебска, Магілёва, Баранавіч і Гродна. Агульнабеларуская малітва ў рамах сусветнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца ружанец” сёлета адбылася ўпершыню. У 2020 г. да ініцыятыва далучаўся наш Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр. Плануецца што гэта мерапрыемства ў Беларусі стане штогадовым

Дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам!

Фоты: Юрый Сідун
Увесь альбом можна паглядзець тут