Адбыўся выніковы спектакль першага тура дзіцячага летніка ў Місіі

Адбыўся выніковы спектакль першага тура дзіцячага летніка ў Місіі

Адбыўся выніковы спектакль першага тура дзіцячага летніка ў Місіі

Дзеці паставілі два спектаклі па творах Леаніда Дранько-Майсюка — “Вершы для Хомкі” і “Цацачная крама”. У аўдыторыі былі бацькі, выхавацелі і дзеткі якія наведваюць летнюю праграму ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.

Падчас спектакляў маленькім акторам акампаніравала жывая музыка — спадарыня Ларыса грала адпаведныя мелодыі на піяніна. Гэтае прадстаўленне было вынікам двутыднёвай працы з Васілём Дранько-Майсюком падчас першага тура летніка ў Місіі.

“Падаецца бацькам і дзеткам спадабалася, прынамсі нараканняў не было”, — з усмешкай зазначыў спадар Васіль.