У супрацы з Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на базе Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра з’явілася месца дзе можна дапамагаць і атрымліваць дапамогу.
Пункт у Сацыяльным Цэнтры працуе:
— аўторак: 10.00-14.00
— чацвер 14.00-19.00
У пункт Caritas можна прыносіць:
— вопратку (загадзя вымытую і падрыхтаваную)
— посуд
— кнігі
— дзіцячыя цацкі, прыстасаванні (хадункі, фатэлікі, столікі і г.д.), памперсы
— бялізну і інш.
Акрамя матэрыяльнай дапамогі (у выглядзе вопраткі, прадуктаў харчавання), патрабуючыя могуць атрымаць:
— кансультацыю па афармленні дакументаў на льготы;
— інфармацыю па арганізацыях, якія аказваюць сацыяльную, медыцынскую, юрыдычную і іншыя віды дапамогі.
Па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць адказнай за пункт прыёма-перадачы дапамогі ў Сацыяльным Цэнтры:
спадарыня Людміла
+375 29 312 99 29