У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася аплаткавая сустрэча для дзетак і бацькоў Місіі Добрага Самараніна. Дзеці паказалі святочнае прадстаўленне, прысвечанае гісторыі Божага Нараджэння.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паблагаславіў аплаткі, усе прысутныя складалі адно аднаму святочныя пажаданні, а потым пачаставаліся вігілійнымі стравамі.