23.12 адбылася ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры адмысловая сустрэча
У сустрэчы прынялі ўдзел старэйшыя асобы з інтэрнату для пенсіянераў і інвалідаў, удзельнікі супольнасці “Самаранін”, а таксама іншыя госці.
Прысутнічалі: Начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адміністрацыі Ленінскага раёна, спадарыня Тамара Янаўна Байгот, Дырэктар дома – інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў спадарыня Наталля Аляксандраўна Зычкова, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
На пачатку сустрэчы госці наведалі капліцу Цэнтра, дзе кс. Аляксандр Шамрыцкі, душпастар Місіі, растлумачыў сэнс урачыстасці Божага Нараджэння, а таксама распавёў пра звязаныя з гэтым святам каталіцкія традыцыі.
Дзеці Місіі прадставілі святочны спектакль.
Пасля гэтага адбылося традыцыйнае дзяленне аплаткам і пачастунак, а таксама калядныя спевы.