11 кастрычніка адбылася аўтобусная пілігрымка з Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра на Гарадзеншчыну.
Падчас паломніцтва яго ўдзельнікі найперш наведалі санктуарый у Тракелях, дзе памаліліся перад цудатворным абразом Маці Божай.
А потым азнаёміліся з “дыяментамі залатога пярсцёнка Іўеўшчыны”:
– касцёлам святога Казіміра ў Ліпнішках;
– замчышчам і касцёлам святога Мікалая ў Геранёнах;
– палацава-паркавым комплексам у Жамыслаўль;
– касцёлам святога Уладзіслава ў Суботніках.
Наведалі мячэць, каталіцкую святыню Пятра і Паўла і парафіяльны музей у Іўі.