18 снежня святая Імша пачалася з унясення ў Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр агню, запаленага на месцы Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме ў межах акцыі Бэтлеемскае святло міру.
Каталіцкія скаўты Беларусі даставілі агонь і перадалі ў рукі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ўнёс яго ў капліцу.
Усе ахвотныя могуць прыходзіць, запальваць свечкі, каб занесці агонь у свае дамы.
Усе фотаздымкі са святой Імшы вы можаце паглядзець у альбоме.