Дзеці наведалі выставу дынастыі мастакоў Аракчэевых “Як у садзе кветка”

Дзеці наведалі выставу дынастыі мастакоў Аракчэевых “Як у садзе кветка”

На іншых мовах: en
Дзеці наведалі выставу дынастыі мастакоў Аракчэевых “Як у садзе кветка”

Выстава прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння выдатнага мастака Барыса Аракчэева. Экскурсію праводзіла ягоная дачка, мастачка Аксана Аракчэева, якую дзеткі ўжо добра ведаюць як мастачку іх любімых кніг.

Спадарыня Аксана расказала пра сваіх бацькоў, сваё дзяцінства і творчасць. Жывапісныя творы, вазы і сямейныя рэчы ў экспазіцыі з’яўляюцца сведкамі гісторыі сям’і і любові.