Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай запрашае на ўнікальныя заняткі, якія адбываюцца на аснове хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцяў.
Святая Уршуля за спосаб евангелізацыі абрала ўсмешку. Часам нават гэтая простая рэч – усмешка – даецца нам з цяжкасцю. Прычына ў тым, што ў чалавеку заўсёды ідзе барацьба паміж слабасцямі, недахопамі і тым светлым, што ёсць у кожным з нас. І перамагае заўсёды менавіта той пачатак, які мы самі падмацоўваем. Усмешка чалавека ёсць сведчаннем яго клопату пра добры пачатак. На занятках дзеткі і дарослыя разам з Панам Богам у сэрцы і з усмешкай на твары будуць удасканальвацца духоўна, інтэлектуальна і фізічна развівацца.
КАТЭХЕЗА
навучанне, выхаванне і ўтаямнічанне ў хрысціянскае жыццё
“КРОК ЗА КРОКАМ”
заняткі для дашкольнікаў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя з мэтай развіцця кагнетыўнай сферы, сенсаматорнага развіцця, удасканалення агульнай і дробнай маторыкі, развіцця маўлення і камунікатыўных здольнасцяў
ВАКАЛ
вывучэнне розных тэхнік вакальнага мастацтва, класічных і сучасных кампазіцый
ФАРТЭПІЯНА
асваенне аднаго з самых папулярных музычных інструментаў, на якім можна граць і творы Баха, і джазавыя імправізацыі
СКРЫПКА
асваенне цудоўнага музычнага інструмента, які называюць “каралевай аркестра” за тое, што мае асаблівую прыгажосць гучання і багацце выканальніцкіх магчымасцяў
ФЕХТАВАННЕ
спорт, мастацтва і самадысцыпліна
ТЭАТРАЛЬНАЕ МАЙСТЭРСТВА
акторскае майстэрства, дыкцыя, а таксама стварэнне касцюмаў і дэкарацый
АЗДАРАЎЛЕНЧАЯ ГІМНАСТЫКА І ХАРЭАГРАФІЯ
практыкаванні для дзетак па рытміцы, гімнастыцы, класічнай харэаграфіі, прафілактыка плоскаступнёвасці, развіццё паставы
ФІТНЕС, СТРЭЧЫНГ
практыкаванні для дарослых для паляпшэння агульнага самаадчування і трываласці арганізма, умацавання і павелічэння цяглічнай масы, прыгожай фігуры
ФАЛЬКЛОР
вывучэнне культурных традыцый беларускага народа, святаў, спеваў і танцаў
ЗАМЕЖНЫЯ МОВЫ
навыкі чытаць, пісаць і размаўляць на замежных мовах (англійская, польская)
АСНОВЫ ПРАГРАМАВАННЯ
знаёмства з камп’ютарам, праграмным абсталяваннем, асяроддзем распрацоўкі і спецыяльнай мовай праграмавання Scratch, стварэнне інтэрактыўных гульняў і ролікаў
“РЫХТУЕМСЯ ДА ШКОЛЫ”
навучанне чытанню, падрыхтоўка рукі да пісьма, заняткі па матэматыцы
“МАЛЮЕМ З РАДАСЦЮ”
вывучэнне гісторыі сусветнага і беларускага мастацтва, развіццё эстэтычнага светаўспрымання, стварэнне ўласных шэдэўраў
“КНІЖНЫЯ ПАСЯДЗЕЛКІ”
інтэрактыўнае і творчае чытанне кніг у бібліятэцы
“СКАРЫНАЎЦЫ”
спазнанне сусветнай і айчыннай кніжнай культуры праз гульні і творчасць
Месца правядзення гурткоў:
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр
(вул.Серафімовіча, 19, станцыя метро “Пралетарская”)
Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 – Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com