Тэма: Падарожжа па старонках Бібліі.
На гэтай змене мы пазнавалі гісторыі Старога Запавету. Даведаліся пра Ноя, Абрагама, Ісаака, Якуба, Юзафа, Майсея, Давіда, Саламона і прарокаў Старога Запавету.
Былі катэхетычныя заняткі, музычныя, творчыя. Спатканне са спадаром Паўлам Каралёвым і наведванне музея, шмат гульняў. Бадай найбольш дзецям спадабаліся выезды ў заапарк, сінемарыўм, музей, кінатэатр.
Маленькія вернікі ацанілі і кулінарны майстар-клас. Навучанне самастойнасці і засваенне простых пабытовых навыкаў таксама ёсць мэтай заняткаў.
Мы запрашаем дзетак правесці разам летнія канікулы! Расклад па
спасылцы.