Кніжнае падарожжа з феяй Усмешкай

Кніжнае падарожжа з феяй Усмешкай

На іншых мовах: ru pl
Кніжнае падарожжа з феяй Усмешкай

У летніку дзеткі разам з феяй Усмешкай адправіліся ў кніжнае падарожжа, каб дапамагчы маленькаму дзіва-зверанятку знайсці адказ на пытанне “Хто Я?”

Фея Усмешка – Таццяна Крыцкая, кніжніца і акторка, стваральніца інтэрактыўнага тэатра “Альтанка для чытанкі” – прадставіла ўнікальнае​ ​
тэатралізаванае чытанне казкі Міры Лобэ “Маленькае Я – ГЭТА Я”.

Юным гледачам вельмі спадабалася вершаваная казка, у якой маленькая невядомая істота спрабуе разабрацца і зразумець, кім яна з’яўляецца. Падчас тэатральнай дзеі кніга ажывала. Са старонак з’яўляліся героі: дзіва-зверанятка, лупавокае жабоцька, жарабятка, рыбы, тоўсты бегемот, папугай… Нават шары разнакалёрныя вылецелі з кнігі! На завяршэнне ўдзельнікам было прапанавана зрабіць уласнаручна галоўнага героя казкі. Кожны атрымаў па ружовым паветраным шарыку ды матэрыялы, з якіх рабілі валосікі і вушкі, папяровыя вочкі ды носік.

Гэта была вельмі яркая, цікавая, добрая і радасная кніжная сустрэча ў бібліятэцы Місіі.

Усе фотаздымкі глядзіце ў альбоме.