Сёлета споўнілася б 90 год Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
Цікава, што вядомы аўтар хацеў бы атрымаць у якасці падарунка ад усіх нас на юбілей?
Напэўна, яму прыемна было б даведацца, што найперш ягоныя творы жывуць — іх чытаюць, вывучаюць, даследуюць, спяваюць, слухаюць… любяць.
Гэта значыць, што можна і патрэбна дзяліцца паміж сабою ягонай творчасцю!

Падчас літаратурна-музычнага вечару, прысвечанага памяці геніяльнага творцы і выбітнага сына беларускай зямлі, у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры з вамі будуць людзі, якія падарожнічалі разам з народным паэтам, складалі і спявалі песні на ягоныя вершы, выдавалі ягоныя кнігі.
Сярод удзельнікаў, што ўжо пацвердзілі свой удзел: Алесь Камоцкі, Аляксандр Віслаўскі, Алеся Сівохіна, Алесь Квіткевіч.
Прыходзьце і Вы!
А які ж дзень нараджэння без падарункаў! Кожны, хто набярэцца смеласці прачытаць любыя ўлюбёныя радкі з твору беларускага класіка — атрымае ў падарунак кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна!

Дата мерапрыемства: 26 лютага 2025 г. Пачатак у 18:30.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.