Малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць” адбылася ў Місіі Добрага Самараніна ў Мінску

Малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць” адбылася ў Місіі Добрага Самараніна ў Мінску

На іншых мовах: en pl
Малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць” адбылася ў Місіі Добрага Самараніна ў Мінску

6 красавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску адбылася малітва праслаўлення пад назвай “Дзеці нясуць міласэрнасць”. Як і кожны год, усе прысутныя маліліся ў інтэнцыі абароны жыцця і супакою ў свеце.

У малітве ўдзельнічала 11 гуртоў. Гурты з Гомеля, Слуцка, Стоўбцаў, Мазыра, Івянца, Смалявічаў, Жодзіна, гурт Грэка-Каталіцкай Царквы, дзеці нашай Місіі, калектывы з мінскіх парафій св. Яна Евангеліста і св. Францішка.

Дзеткі дзякавалі Богу за дар жыцця і за ласкі, якія атрымліваюць кожны дзень.

Сімвалам сустрэчы было сэрца. Кожнае дзіця прывезла сэрца, зробленае сваімі рукамі. А перад сцэнай былі ўсталяваны 2 вялікія сэрцы, на адно з іх дзеці прымацоўвалі 7 галоўных грахоў, а на другое – плады Духа Святога. Дзеці разважалі, якім павінна быць сэрца хрысціяніна.

У самым канцы мерапрыемства дзеці ў працэсіі спусціліся ў капліцу Місіі, там пакінулі свае “сэрцы” і памаліліся за сваю Радзіму.

На малітве быў прысутны арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Пасля кожнага выступу Ён уручаў удзельнікам памяткі сустрэчы, а ў канцы прамовіў да дзяцей слова.

Пасля малітвы праслаўлення адбыліся майстар-класы на наступныя тэмы: “Дэфіле і фотапазіраванне”, “Птушкі з паперы”, “Лайф лупінг. Адчуй сябе дыджэем” і “Народныя танцы”. За ўдзел у майстар-класах кожны атрымаў падарунак.

Глядзіце фотарэпартаж тут

Поўная відыё стужка з падзеі