“Малюем з радасцю”

“Малюем з радасцю”

На іншых мовах: pl
“Малюем з радасцю”

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ўжо не першы год дзейнічае мастацкі гурток “Малюем з радасцю”. Праводзіць яго вопытны мастак-педагог Ларыса Царова. Атмасфера гуртка адпавядае назве: прасторная ўтульная майстэрня з сапраўднымі мальбертамі адразу натхняе. Праз яркія прыгожыя спалучэнні колераў, цікавыя гутаркі з паказам слайдаў, гульні, песні і прыгожую фонавую музыку дзеткам сапраўды радасна паглыбляцца ў свет творчасці.

Геаграфія мастацкіх падарожжаў вельмі разнастайная. Разам захапляемся прыгажосцю створанага Богам свету, разважаем над хрысціянскім зместам простых рэчаў, ушаноўваем адметныя рэлігійныя традыцыі, разважаем пра евангельскія падзеі, дабрыню, любоў Езуса Хрыста і Маці Божай Марыі.

Нярэдка дзіцячая фантазія ляціць далей за тэму размовы, нараджаюцца нечаканыя і цудоўныя творы… Сланечнік, Незвычайнае дрэва, Вінаград, Прыгожыя дары лета, Парасон на ўсе выпадкі жыцця, Ружанец Маці Божай Марыі, Камянецкая вежа, Наскальны жывапіс старажытнай пячоры – усе гэтыя тэмы дзеткі творча і арыгінальна адлюстроўваюць на паперы. Сумаваць няма калі, бо, як распавядае адна з нашых мастацкіх песенак, “…колерамі радасці нашы малюнкі пяюць!

Нашыя восеньскія творы можна пабачыць у фотаальбоме “Малюем з радасцю” (восень 2022).