Сустрэча ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры стала своеасаблівай арт-тэрапіяй для ўсіх зацікаўленых у творчым развіцці і добрым настроі.
На майстар-класе можна было паглядзець арыгінальныя малюнкі, якія сталі кніжнымі ілюстрацыямі. Спадарыня Аксана падзялілася сваёй сямейнай традыцыяй па вырабе святочнай гірлянды.
Удзельнікі стваралі свае калядныя творы мастацтва, маглі атрымаць кансультацыю і дапамогу ад знакамітай мастачкі.
Мастачка Аксана Аракчэева аформіла больш за 60 кніг. Нядаўна былі выдадзены дзве кнігі, дзе яна выступае мастачкай і пісьменніцай адначасова: “Фанечка” (2020) і “Фанечка: мандарынавая гісторыя” (2021).
Усе фоты можна паглядзець тут