“Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” ў Гроднe

“Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” ў Гроднe

На іншых мовах: en pl
“Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” ў Гроднe

18 кастрычніка дзеці з гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя далучыліся да малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”.

Дзеткі прывіталі ўсіх з дапамогай тэлемосту анлайн шарыкамі блакітнага колеру. Гэта колер Марыі, якая пакрывае сваім нябесным плашчом, бароніць і ратуе вернікаў. Дзеткі прынеслі на набажэнства і самае галоўнае – ружанчыкі, якія благаславіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Малітоўная акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” аб’яднала анлайн дзетак у шчырай малітве ў касцёлах Беларусі. Менавіта такім глыбокім адносінам з Маці Божай мы можам навучыцца ад дзяцей!

Чытайце таксама:
Набажэнства​ “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” аб’яднала дзетак Беларусі