7 кастрычніка 2026 года дзеці нашай архідыяцэзіі ў чарговы раз далучыліся да сусветнай ініцыятывы «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы».
Гэты дзень з’яўляецца асаблівым знакам еднасці, веры і шчырай дзіцячай малітвы. Сёлета на свята сабраліся дзеці не толькі з нашай Місіі, але і госці з іншых парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Дзеці з мінскай архікатэдры і Смалявічаў прыбылі на малітву разам са сваімі душпастырамі — кс. Аляксандрам Шыманскім і бр. Андрэем Букштанам OFMCap.
Праграма сустрэчы была насычанай і глыбокай. Свята распачалося супольнай ружанцовай малітвай у інтэнцыі супакою ў свеце. Цэнтральнай часткай сустрэчы стала Эўхарыстыя. Прыемным завяршэннем урачыстасці была тэатральная пастаноўка «Моц Фацімскіх аб’яўленняў», якую падрыхтавалі дзеці нашай Місіі.