У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася творчая сустрэча з маладым лідскім пісьменнікам Максімам Бацкалевічам. Дзеткі і госці Місіі даведаліся ад спадара Максіма, як ён, чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, вучыўся у школе і скончыў яе з залатым медалём, як знайшоў сябе ў літаратуры і быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.
У Максіма Бацкалевіча ўжо выдадзена шэсць кніг. “Чётки” і “Утро Максима” прысвечаны дзяцінству аўтара. У кнігу “30 размышлений по поводу…” увайшлі развагі паводле вытрымак з Бібліі, цытатаў вядомых людзей і некаторых падзей з жыцця. Чацвёртая кніга – “Из родника памяти” – аб’яднала ў сабе два папярэдніх выдання.
На сваё 25-годдзе спадар Максім выдаў кнігу “Карцер души”, якая значна адрозніваецца ад першых работ пісьменніка. У ёй ён апісвае свае ўспаміны з дзяцінства, а карцар душы – гэта яго эмацыйны стан, уражанні, праблемы і трывогі.
Шостая кніга “Пятьдесят оттенков жизни” пабачыла свет у 2021 годзе. Яна прысвячаецца пытанням філасофскага асэнсавання жыцця: якая мэта нашага існавання на зямлі, дзеля чаго мы прыйшлі ў гэты свет? Цяпер Максім Бацкалевіч працуе над сёмай кнігай, якой даў назву “Иная реальность”.
У сваіх кнігах Максім заклікае да хрысціянскай дабрыні, цярпення і веры ў Бога. А сваім прыкладам ён дае чытачам нагоду паразважаць пра моц духа і мэтанакіраванасць у сваіх імкненнях. А адна з мэтаў маладога творцы – быць добрым пісьменнікам нягледзячы на свой фізічны стан.
Паглядзець усе фота можна ў альбоме.
Калі вы маеце жаданне дапамагчы Максіму, то дабравольныя ахвяраванні можна пералічыць на яго картку Беларусбанку (сістэмы Maestro).
Нумар карткі:
6711 7700 1510 0204
Тэрмін дзеяння:
12/23