Пачаўся запіс на трэці тур летніка “Летуценнік”

Пачаўся запіс на трэці тур летніка “Летуценнік”

На іншых мовах: ru
Пачаўся запіс на трэці тур летніка “Летуценнік”

Місія Добрага Самараніна арганізуе адпачынак з Богам на базе Хрысціянскага Сацыяльнага  Цэнтра. Летнік адбудзецце з 17-га да 21-га жніўня 2020 для дзяцей 6-9 гадоў і з 24-га да 28-га жніўня для дзяцей ад 10-15 гадоў.

Гадзіны знаходжання ў летніку: з 8.30 да 18.30

У праграму летніка ўключаны:

  • штодзённая аздараўленчая гімнастыка;
  • дзейнасць навукова-творчай лабараторыі “Навука без прынукі”;
  • заняткі і гульні на развіццё інтэлекту і творчых здольнасцяў;
  • урокі дабрыні і валанцёрства на прыкладзе св. Станіслава Папчынскага;
  • урокі сямейных каштоўнасцяў на прыкладзе Святой Уршулі Ледухоўскай;
  • пазнавальныя і інтэрактыўныя экскурсіі па г. Мінску: «Прыгоды Белага аўтобуса”, назіранне за птушкамі ў бінокль і пікнік у Лошыцкім парку, шпацыр,эстафета, актыўныя гульні ў парку Горкага, а таксама выязныя экскурсіі (месца вызначаецца).

Сардэчна запрашаем дзетак у вясёлае падарожжа ў краіну дзіцячых летніх мараў і жадаем ім у сяброўскай, вясёлай атмасферы правесці свой летні адпачынак з Богам!

Ахвяраванне без уліку экскурсій з трыма пасілкамі складае ад 65.00 р. за аднаго ўдзельніка.А як прайшлі папярэднія два туры летнікаў можна паглядзець тут і тут.