У Пальмовую нядзелю ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра сабралася вялікая колькасць вернікаў, каб увайсці ў перажыванне Вялікага тыдня. Падчас Святой Імшы адбылося асвячэнне вербаў.
Пальмовая нядзеля распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ірусалім за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: “Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана”. Пачатак святкавання Пальмовай нядзелі бярэ ў VІ стагоддзі. У Беларусі звычай асвячэння галінак дрэў з’явіўся ў XI стагоддзі. У сувязі з тым, што ў Беларусі пальмы не растуць, вернікі прыносяць на працэсію ўпрыгожаныя галінкі вярбы. Менавіта па гэтай прычыне сама нядзеля атрымала назву “Вербная нядзеля” ці “Вербніца”.
У Вялікім тыдні кожны дзень выключны і непаўторны, таму кожны яго дзень таксама мае назву “Вялікі”.
Расклад набажэнстваў на Вялікі тыдзень у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.
Фота глядзіце ў альбоме “Пальмовая нядзеля (2.04.2023)”.