24 снежня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася Пастэрка – вігілійная святая Імша перад урачыстасцю Нараджэння Пана.
Перад літургіяй айцец Аляксандр у цемры ўнёс фігурку Дзіцяткі Езуса і паклаў у яслі, што сімвалізавала заканчэнне Адвэнту, калі мы так моцна чакалі гэтага моманту. Пасля Імшы Пастэркі ўсе прысутныя падзяліліся аплаткай і склалі адно аднаму цёплыя пажаданні.
Раніцай наступнага дня, калі ўвесь свет ужо святкаваў Нараджэнне Пана, у сценах Місіі Добрага Самараніна цэлебравалася ўрачыстая Імша. Дарагія госці Місіі, дзякуй вам за прысутнасць і супольнае святкаванне!