У Папяльцовую сераду бацькі і дзеці з Сацыяльнага Цэнтра сабраліся на супольную св. Імшу. На знак пакуты, капелан Місіі а. Аляксандр пасыпаў галовы ўсіх прысутных попелам.
Нагадваем, што ў Місіі адбываюцца наступныя велікапосныя набажэнствы:
— Крыжовы Шлях — пятніца, 17.00
— Песні жальбы — нядзеля, 17.00 (пасля св. Імшы а 16-й)
Усіх запрашаем і заахвочваем. Гэта важныя праўды хрысціянскай веры — Бог стаўся чалавекам, быў замучаны, памёр на крыжы і ўваскрос. Вялікі Пост — гэта асаблівы час роздуму над гэтымі таямніцамі.
Мамы і таты, заахвочваем звяртацца да гэтых тэмаў у размовах з дзецьмі.