Са святам, матулі!

Са святам, матулі!

На іншых мовах: ru en
Са святам, матулі!

Панядзелак 14 кастрычніка па традыцыі быў прысвечаны святкаванню Дня маці. І распачаўся з урачыстай Імшы, падчас якой ксёнз Аляксандр павіншаваў матуль і дзякаваў ім.

Натхнёныя дзеці і бацькі, пасля шчырай малітвы, накіраваліся ў святочную залю, каб убачыць выступ маленькіх наведвальнікаў Цэнтра. Шмат хто з дзяцей быў на сцэне ўпершыню!

Бацькі і выхавацелі Місіі шчыра ганарацца дэбютантамі і радуюцца творчаму росту старэйшых дзетак. Пранікнёныя словы і радасныя ўсмешкі кранулі матуль, выклікаючы слёзы шчасця і замілавання.

Добрага здароўя, мілыя матулі! Дзякуй за цуд, што падарылі свету!

Мы будзем побач заўсёды і працягнем дапамагаць ісці гэты чароўны шлях бацькоўства. Памятайце, што дзверы Цэнтра заўжды адчынены для Вас, і супрацоўнікі на баку бацькоў і дзетак.