“Што? Дзе? Калі?” ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры

“Што? Дзе? Калі?” ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры

На іншых мовах: ru pl
“Што? Дзе? Калі?” ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры 6 кастрычніка, пры падтрымцы суполкі “Самаранін”, Сацыяльны Валанцёрскі Клуб адзначыў сваю першую гадавіну. На ўрачыстасць клубам была арганізавана гульня “Што? Дзе? Калі?”, у якой прынялі ўдзел госці з арганізацыі бацькоў дзяцей-інвалідаў “Асаблівыя дзеці”, дабрачыннай арганізацыі “Ёсць справа” і грамадскай дабрачыннай арганізацыі “Беларускі дзіцячы хоспіс”.

Гульнявую праграму падрыхтаваў і вёў Павел Малецкі. Ён гуляе ў беларускам тэлевізійным клубе “Што? Дзе? Калі?” і з’яўляецца капітанам зборнай Беларусі па брэйн-рынгу.

Госці святочнай сустрэчы падзяліліся на чатыры каманды і актыўна дэманстравалі свае веды. А паміж турамі гульні валанцёры і ўдзельнікі суполак арганізавалі музычны перапынак і танцы.

Гульня “Што? Дзе? Калі?” зрабіла незабыўнай урачыстую сустрэчу сяброў Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба, дала магчымасць атрымаць новыя веды ды дапамагла цікава і карысна бавіць час.

Фота з сустрэчы глядзіце ў альбоме “Што? Дзе? Калі?”