У летніку “Вакацыі з Богам” адбыўся ценевы лялечны спектакль па матывах кнігі “Кразі – чырвоны кракадзільчык”. Тэатральная пастаноўка расказала пра маленькага кракадзіла, які нарадзіўся чырвоным, але вельмі хацеў стаць як усе – зялёным. Быць незвычайным – складана. Ці стаў кракадзільчык цаніць сваю непаўторнасць і адметнасць? Вядома! А дапамаглі яму ў гэтым добрыя сябры!
Гэтая цікавая і павучальная гісторыя была расказана незвычайна: каляровыя цені, маляванне святлом, гульні з гледачамі. Юных удзельнікаў нават запрасілі на дзень народзінаў Кразі. Дзеткі прыдумалі і намалявалі падарункі для дзівоснага кракадзільчыка!
У нашым летніку праз гульні і творчыя праекты дзеткі вучацца сябраваць, развіваць уяўленні пра сябе, здольнасць разумець іншых і ўменні ладзіць адносіны.