12 лістапада студэнты гістарычнага і тэалагічнага факультэтаў Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта наведалі Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр.
Сустрэча адбылася ў рамках праекту “Дыялог культур і рэлігій”. Гасцей цёпла прывітаў духоўны айцец Місіі, кс. Аляксандр Шамрыцкі. Ён распавёў пра дзейнасць Хрысціянкага Сацыяльнага Цэнтра, а таксама растлумачыў назву Місіі Добрага Самараніна.

Спадар Павел Каралёў распавёў цікавыя факты звязаныя з экспазіцыяй, якая знаходзіцца ў нашым Цэнтры. Пасля студэнты мелі магчымасць наведаць некаторыя памяшканні, звязаныя з працай з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі развіцця.


Напрыканцы сустрэчы гасцей чакаў салодкі пачастунак.