3 лютага ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыўся першы спектакль “Ад Рыма да Міра”. Дзеткі дазналіся пра італьянскага архітэктара Джавані Марыя Бернардоні, які прыехаў па запрашэнні князя Мікалая Кшыштафа Радзівіла (Сіроткі) у Нясвіж і адразу прыступіў да галоўнай працы ў сваёй творчасці – праектавання касцёла езуітаў. За аснову праекта, хоць і са значнымі зменамі, была ўзята планіроўка галоўнага храм езуітаў Іль-Джэзу ў Рыме, збудаваны ў 1584 годзе.
Дзеткі глядзелі спектакль, спявалі песні, малявалі і частаваліся барочным тортам.
Усе фоты тут