Святая Імша Пастэрка ва ўрачыстасць Нараджэння Пана

Святая Імша Пастэрка ва ўрачыстасць Нараджэння Пана

Святая Імша Пастэрка ва ўрачыстасць Нараджэння Пана

Пастэрка сабрала ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры шмат вернікаў, якія сваёй малітвай і прысутнасцю чарговы раз ушаноўвалі таямніцу ўцелаўлення нашага Збаўцы.

“Пастэрка” – Святая Імша на Божае Нараджэнне, якая адбываецца ўвечары пасля вігілійнай вячэры. Назва яе паходзіць ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія пасвілі непадалёк свой статак. Яны першыя і прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу. Сёння вернікі, як тыя пастушкі, таксама прыйшлі прывітаць Немаўляці.

Гэтая Святая Імша мае своеасаблівую прыгажосць і таямніцу, напаўняючы сэрцы вернікаў спакоем і радасцю. Прыгожыя дэкарацыі і ўзнёслы спеў спрыяюць святочнаму настрою, дапамагаюць засяродзіцца над гэтай вялікай падзеяй для ўсяго чалавецтва.

Няхай свет Нованароджанага Езуса асвятляе наша жыццё і зменьвае яго да лепшага! Езус, які нарадзіўся ў Бэтлееме, павінен нарадзіцца і ў нашых сэрцах!

Фотаздымкі глядзіце ў фотаальбоме “Пастэрка 24 снежня 2022 у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры”.