29 мая ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбылася святая Імша ва ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай, якая аб’яднала выхаванцаў, бацькоў і супрацоўнікаў Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна.
Узгадаем, што акурат пяць гадоў таму, 29 мая 2018 г., адбыўся абрад асвячэння капліцы і благаслаўлення Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра. Увесь гэты час Цэнтр выконвае вельмі важнае заданне святой Уршулі Ледухоўскай — выхоўваць дзяцей і моладзь на хрысціянскіх духоўных каштоўнасцях.
Удзельнікі набажэнства павіншавалі сясцёр уршулянак і супрацоўнікаў Місіі са святам і выказлі надзею, што прыклад святой Уршулі будзе надалей натхняць і спрыяць выхаванню дзяцей і моладзі ў любові да Бога.
Усе фота глядзіце ў альбоме “Святая Імша ва ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай”.